Нясвіжскі замак. Ноч. Нястомныя гадзіннікі, якія 15 хвілін таму адзванілі поўнач, зноў парушаюць цішыню велічных маўклівых пакояў, і, быццам нарадзіўшыся з гэтага шматгалоснага рэха, на лесвіцы чуюцца легкія жаночыя крокі. Бліжэй…Бліжэй…Нарэшце зграбная постаць панны ў старадаўняй сукні з чорнага аскаміту з^яўляецца ў дзверах. Чорная дама Нясвіжа ўступае ў Каралеўскую залу, заліжную блакітным святлом месяца.
Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл? З кім марыць спаткацца светлавалосая прыгажуня, у выразных карых вачах якой знайшел прытулак адчай? Не, не па кароне плача княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская – плача каралева польская, аб сваім загубленым жыцці і нязчасным каханні, непадуладным нават смерці…
Легенда пра Чорную даму, перажыла стагоддзі: расказваюць, што ўжо ў наш час немцы, якія акупіравалі Нясвіж, сустрэўшы прывід жанчыны ў чорнай сукенцы, разбягаліся з крыкамі: “Шварц фрац!”, кінуўшы непатрэбную зброю.
Услаўленае ў шматлікіх творах мастацтва, гэтае каханне – не плод фантазіі нейкага містыфікатара: вось што аб ім расказваў бы гісторык…
У дваццаць гадоў Барбара Радзівіл аўдавела, страціўшы мужа – трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда. Аднойчы (1543 годзе) у віленскім палацы маладой удавы, “самай прыгожай жанчыны дзвюх дзяржаў – Польшчы і ВКЛ”, з^явіўся госць – каралевіч Жыгімонт (Сігізмунд) Аўгуст, чый замак знаходзіўся непадалеку. Зачараваны асляпляльнай прыгажосцю сваей высакароднай суседкі, абаяльнасць якой спалучалая з розумам, будучы кароль не здолеў утрымацца ад далейшых візітаў – і дамогся свайго: Барбара адказала на яго каханне.
Хронікі таго часу сцвярджаюць, што Жыгімонт, каб патаемна сустракацца з любай, “…загадваў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара”. Але ці здолелі калі-небудзь закаханыя схаваць свае пачуцці ад людскіх вачэй? Плеткі аб іх “рамантычных” сустрэчах распаўсюджваліся з маланкавай хуткацю: “…было аб тым чуваць па ўсей польскай і літоўскай зямлі”.
Магчыма, родны брат абаронніцы Жыгімонта, Мікалай Радзівіл Руды, змаўчаў бы, каб абаронцам гонару сям^і не выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, уладар Нясвіжа. Цяжка сказаць, ці адразу гэты чалавек, які з гонарам сцвярджаў, што “кароль у Кракаве вышэйшы, а ў Нясвіжы я важнейшы”, здолеў убачыць у каханні стрыечнай сястры і Жыгімонта той шанс на карону, які лес дае Радзівілам, але дзейнічаў ен хутка і рашуча…
З^явіўшыся перад сваім будучым гаспадаром, Мікалай Радзівіл Чорны нагадваў яму, з кім той мае справу, і прапанаваў каралевічу ці адмовіцца ад кахання Барбары, ці узаконіць яго, ажаніўшыся з ёю. Жыгімонт Аўгуст, які яшчэ не быў каралем і добра ведаў адносіны сваей маці, уладнай італьянкі Боны Сфорца, да “гэтых выскачак Радзівілаў”, у прысутнасці Мікалая Рудага вымушаны быў даць абяцанне не шукаць новых сустрэч з каханай.
…Але каханне Жыгімонта аказалася мацнейшым за яго слова. Вось як апісвае далейшыя падзеі хроніка тых часоў: “Кароль абяцаў адзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціяўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта ведалі, з^явіліся перад ім і сказалі: “Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястры, чаму ж ты цяпер тут знаходзішся?” А кароль на гэта: “А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?” Яны адказалі: “Дай гэта Бог!” У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна”.
Першага красавіка 1548 года памірае Жыгімонт Стары – бацька каралевіча. Новы кароль прадстаўляе ваю законную жонку маці і прыдврным. Тыя, аб^яднаныя ненавісцю да “ітнрыганкі”, сцвярджаюць, што “гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой”, і заяўляюць: “Пра Барбару нічога не ведаем…”, “Лепш бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чам яе лець каралевай”.
Але Жыгімонт годна абараняе сваё каханне: “Ажаніўшыся, ад жонкі ўжо не адтуплюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне есць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы”. Кароль не спыняецца і на гэтым, пагражаючы нават адрачэннем ад кароны.
“Семага снежня 1550 года Барбару ўрачыста каранавалі, займеўшы адну каралеву, Польша страціла другую: раз^юшаная Бона Сфорца неўзабаве з^ехала ў італію, пакінуўшы “вернаму чалавеку” – аптэкару Монці – загад атруціць ненавісную нявестку. Праз шесць месяцаў Жыгімонт Аўгуст аўдавеў.
Гора яго было бязмежным: пахаваўшы Барбару, кароль выклікае да сябе алхімікаў Мнішака і Твароўскага і,жадаючы яшчэ раз пабачыць жонку, загадвае ім выклікаць яе душу. Вось як апісвае далейшыя падзеі ў сваёй кнізе “паданні Нясвіжа” К. Шышыгіна: “У паўзмрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць на зямлі. Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля паялілася ў Нясвіжскім замку”.
Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча – палацава – замкавы комплекс Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI –XVIII стагоддзяў, - упрыгожвае горад і сёння.
У XVI ст. ля палаца заклалі парк, пазней, з^явіўся тут і звярынец. Шмат працы ўклала ў захаванне парку Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, па загаду якой з Берлінскага палаца Радзівілаў было прывезена насенне і вырашчаны саджанцы. Сёння гэта стогадовыя дрэвы.
“Калі б нехта ўзяўся пісаць гісторыю Беларусі і не памянуў бы разоў семнаццаць Радзівілаў, то сапраўднай гісторыі не напісаў бы”. – сцвярджае Л. Казлоў. І працягвае: “Нясвіж стаў Нясвіжам толькі дзякуючы ім, як і многае іншае, да чаго дакранулася іх рука, што трымала канцлерскую пячатку ці гетманскую булаву”.
Экскурсаводы пакажуць вам і ратушу, пабудаваную ў 1552 годзе, і знакамітую луцкую браму.
Ля помніка С. Буднаму вам нагадаюць аб тым, што ў 1562 годзе ў Нясвіжскай друкарні пабачыў свет яго славуты “Катэхізіс”. Гэты твор стаў першай беларускай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі сучанай Беларусі.
Захавалася і фамільная пахавальня князеў Радзівілаў – яна знаходзіцца ў крышце езуіцкага касцёла Божага цела. Сваім былым валадарам горад абавязаны стварэннем друкарні і тэатра, з^яўленнем капэлы і карціннай галерэі.
У час другой сусветнай вайны на помнік з карцінамі натрапіла нямецкая саперная рота. Знаходка з^явілася адзіным вынікам пошукаў легендарнай скарбніцы Радзівілаў, аб якой К. Шышыгіна апавядае так: “Самай папулярнай лягендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з^яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была родавая скарбніца, якая папаўнялася, на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў каштоўнасці павінны былі заставацца ў якім-небудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з надземных хадоў пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцела ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаўся касцел святога Міхаіла і манастыр, да старажытнага парку Альба.
Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту вялізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Есць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні нязлічаных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў.
Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVII ст. у часы вядомага Пане Каханку, як называлі Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа, гэты арыгінал спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават іншы раз закладваў вятога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўседы выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ў рэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж”.
Імя Караля Станіслава, гулякі, п^яніцы, брахуна, баніка, якога звычайна звалі “Пане Каханку”, бо гэты быў яго ўлюбёны зварот пры гутарцы, чата сустракаецца на старонках кнігі гістарычных анекдотаў Л. Казлова “З дазволу караля і вялікага князя”. Звярнемся ж да яе, памяшаючы аб тым, што некалі слова “анекдот” не звязвалі з фантастычнымі, выдуманнымі гісторыямі:
У маладых гадах Кароль Станіслаў вельмі ляніва браўся за кніжню навуку. Князь-бацька абвясціў, што ўзнагародзіць двума фальваркамі таго, хто навучыць сына чытаць і пісаць.
Узяўся за гэту справу мясцовы шляхціц ішчала. Падабраўшы для юнага князя яшчэ двух аднагодкаў Міхася Рэйтана і Міхася аладковіча, гэты “педагог” заявіў бацьку, што без ніякага прымусу хлопцы авалодаюць пачатковымі ведамі.
На вялікай драўлянай табліцы Пішчала напісаў алфавіт. Паставіўшы вучняў на дзесятак крокаў ад табліцы з зараджанымі стрэльбачкамі, ён паказаўшы літару, адпаведна даваў каманду страляць у яе. Калі азбука была засвоена, прыступілі да трапных стрэлаў, з якіх складаліся словы, а потым снайперскае мастэйрства дайшло да цэлых сказаў. Падобная методыка была прыменена і для арыфметыкі.
Працягваючы “слаўныя традыцыі” Мікалая Радзівіла Чорнага, Кароль Станіслаў малапачціва ставіўся да сваіх каранаваных уладароў.
Сплываюць стагоддзі, змяняючы абліча гарадоў…Для адных Нясвіж – абраннік гісторыі, сталіца Радзівілаў. Дя другіх – “ціхі куточак”, правінцыяльнае мястэчка. А для мяне – імя легенды, у якім знайшлі прытулак таямніцы…
Літаратура:
1. К. Я. Шышгіна “Паданні Нясвіжа”
2. М. Шыманскі “Зямля, дзе я жыву”
3. К.Я. Шышыгіна “Музы Несвижа”
4. Часопіс “Беларуская мінуўшчына”
Нясвіж – скарбонка таямніц