Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

Описание:
Тип работы: реферат
Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.
Доступные действия
Введите защитный код для скачивания файла и нажмите "Скачать файл"
Защитный код
Введите защитный код

Нажмите на изображение для генерации защитного кода

Текст:

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Рэферат на тэму:

 

«КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ. СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ»

 

Мiнск, 2008


КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб^ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з^явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Мал. 1. Навуковы тэкст

Сферы выкарыстання Мэты зносін Стылёвыя рысы Моўныя сродкі Падстылі Асноўныя віды тэк-стаў
Навука і тэхніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з^я-вы, яе прычы-ны і пад. Абстракт-насць, да-клад-насць, аб^ектыў-насць і аргумен-таванасць Агульна-ўжывальныя словы з аб-страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль-ныя сказы, злучнікавая падпарадка-вальная сувязь

Уласна навуковы

Навукова-вучэбны

Манагра-фіі,ды-сертацыі, навуко-выя арты-кулы, да-клады, тэзісы да-кладаў і інш.

Падручні-кі, вучэб-ныя і ме-тадычныя дапамож-

Навукова-тэхнічны

Навукова-папуляр-ны

нікі, рэфе-раты, кур-савыя праекты і інш.

Патэнт-ныя апі-санні, тэх-нічныя ін-струкцыі, анатацыі і інш.

Навукова-папуляр-ныя вы-данні, эн-цыклапе-дыі.

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з^яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з^яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з^яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Сказы, аб^яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб^ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб^ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб^ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).

У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з^яўляюцца тэксты тыпу “апісанне-разважанне”.

ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з^яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з^яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.


Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

• назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;

• назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;

• рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

• прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

• складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

• субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

• дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

• дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

• субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

- прыметнікам: предшествующий – папярэдні.

Дзеясловы:

• дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

• дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

• дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

• зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваецца

інфармацыя счытваецца

перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы

-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі:

• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:

• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);

• абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;

• шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.

• абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не. па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з^яў, прадметаў і інш.):

- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:

Камп^ютэры бываюць не толькі настольныя (дэсктоп), мініяцюрныя (ноўтбук), кішэнныя, але і вельмі вялікія, звышхуткасныя і звышмоцныя (рабочыя станцыі).

Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан^юнкцыі, дыз^юнкцыі.

- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны:

1) азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам:

Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар^ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі.

2) акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі:

Выкарыстоўваючы аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі, можна адшукваць, аналізаваць і распаўсюджваць патрэбную інфармацыю амаль імгненна.

У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: несучы, рашаючы, седзячы, вылічваючы; дзеепрыслоўі закончанага трывання – пры дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: напісаўшы, сціснуўшы, падлічыўшы.

3) дапаўненнем – назоўнікам з прыназоўнікамі (са значэннем уключальнасці, выключальнасці або замяшчальнасці): акрамя, уключаючы, за выключэннем , замест:

Акрамя прыбораў, вырабленых на крышталічных паўправаднiках, iснуюць прыборы на аморфных, так званых некрышталiчных паўправаднiках.

4) далучальнымі словамі і выразамі, якія перадаюць дадатковыя заўвагі, звесткі, тлумачэнні і пачынаюцца словамі: напрыклад, у прыватнасцi, прычым, асаблiва, у тым лiку i iнш.:

Акрамя рашэння задачы, камп^ютэр выконвае разнастайныя функцыі, у прыватнасці: кiраванне iнтэрпрэтацыяй каманд, апрацоўку i захоўванне iнфармацыi.

5) пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi, якiя ўказваюць крынiцу паведамлення, упэўненасць, парадак афармлення думак, тлумачэнне i iнш. i служаць для сувязi частак сказа цi сказаў:

На думку экспертаў, сёння лiк камп^ютэрных вiрусаў дасягнуў ужо 20 тысяч, але рэальна цыркулююць толькi 260.

Такiм чынам, iнфармацыя, запiсаная на дыску, размяшчаецца канцэнтрычнымi кругамi на яго паверхнi.

Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар тыпу на жаль, здаецца, прынамсі, кажуць і пад.

6) параўнальна-роўназалежнымi зваротамi (з мэтай вызначэння адпаведнасцi цi тоеснасцi з^яў, прадметаў i iнш.):

Над лiкавымi роўнасцямi, як i над любымi iншымi выказваннямi, можна выконваць вядомыя лагiчныя аперацыi.

Навуковы выклад iнфармацыi патрабуе дакладнасцi i тлумачэння, таму ў навуковых тэкстах найбольш пашыраны складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю.

Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб^ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.


ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор^евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.

10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.

11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.

12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.

Информация о файле
Название файла Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў от пользователя z3rg
Дата добавления 11.1.2012, 21:32
Дата обновления 11.1.2012, 21:32
Тип файла Тип файла (zip - application/zip)
Скриншот Не доступно
Статистика
Размер файла 16.02 килобайт (Примерное время скачивания)
Просмотров 1016
Скачиваний 58
Оценить файл